БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ

9.08.2026 / 13:14

Nashaniva.com

9 жніўня ў Варшаве адбыўся нефармальны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай, які аб'яднаў больш за 50 беларускіх актывістак, былых палітзняволеных і міжнародных партнёрак.

Мерапрыемства сабрала больш за 50 прадстаўніц беларускіх арганізацый і ініцыятыў, выпускніц Акадэміі жаночага палітычнага лідарства, спікерак і мадэратарак Канферэнцыі, былых палітзняволеных, а таксама замежных дыпламатак і партнёрак.

У сваім вітальным слове Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць падтрымкі, супольнасці і сапраўднай жаночай салідарнасці: «Я гляджу на вас і думаю, колькі розных гісторый вы з сабой несяце. У кожнай свае прычыны быць сёння тут: хтосьці займаецца палітыкай, хтосьці дапамагае людзям, хтосьці стварае беларускія праекты, хтосьці нядаўна пачаў усё спачатку… Галоўнае — сёння за гэтым сталом не трэба нічога даказваць адна адной».

Асобны акцэнт у прамове быў зроблены на падтрымцы палітзняволеных жанчын. Ціханоўская згадала імёны Людмілы Чэкінай, Вольгі Маёравай, Вольгі Брыцікавай ды іншых жанчын, якія застаюцца за кратамі:

«Мне хочацца, каб, калі мы гаворым пра беларускіх жанчын і іх удзел у будучыні краіны, мы заўсёды пакідалі месца за сталом і для іх. Каб іх імёны не губляліся за колькасцю прысудаў і тэрмінаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула