Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы
Для пошуку літоўца і двух беларусаў збіраюць 100 тысяч даляраў.
Фота: Jekaterina Rubcova / Facebook
У гарах Кыргызстана пасля ўзыходжання на пік Карумду знікла група з трох дасведчаных альпіністаў: грамадзяніна Літвы Сяргея Рубцова і двух беларусаў — Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава, піша Delfi.
На сувязь яны не выходзяць з мінулай нядзелі, калі хацелі пачаць спуск з вышыні каля 6000 метраў.
Ратавальнікі МНС Кыргызстана, памежнікі і валанцёры са Швейцарыі ўжо выявілі пусты намёт групы на вышыні каля 5000 метраў, аднак беспілотнікі і наземныя атрады пакуль не могуць падняцца вышэй праз складаны рэльеф і дрэнныя пагодныя ўмовы.
Для ратавальнай аперацыі з прыцягненнем верталёта і прафесійных высакагорных альпіністаў неабходна ад $100 тысяч. Сваякі і сябры зніклых адкрылі збор сродкаў для аплаты тэхнікі і спецгрупы.