БЕЛ Ł РУС

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны

9.08.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Вертыкаль заяўляе пра выкананне загаду Лукашэнкі.

Усе фота: Мінабароны

У сілы спецыяльных аперацый (ССА) пачалі прыбываць работнікі, якія кепска працавалі падчас жніва, паведаміла прэс-служба Мінабароны. 

Ініцыятыва адпраўляць такія кадры ў войска належыць Аляксандру Лукашэнку, які 22 ліпеня на селектарнай нарадзе прапанаваў накіроўваць прагульшчыкаў і парушальнікаў на ўкраінскую мяжу замест крымінальнага пераследу: «Усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу… Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт) — і туды».

Лукашэнка падкрэсліваў, што гэта тычыцца як звычайных працоўных, так і чыноўнікаў.

Мінабароны афіцыйна аформіла гэтую працэдуру як збор з прызывам ваеннаабавязаных для праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ваенкаматаў.

Ваеннаабавязаныя прайшлі пункт прыёму, а тыя, хто раней не служыў і ведаў пра войска толькі з фільмаў, прынялі ваенную прысягу.

З прызваных фармуюць асобны стралковы батальён. На працягу 60 сутак на палігоне з імі правядуць інтэнсіўныя сутачныя заняткі па агнявой, інжынернай і ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы (у тым ліку ўначы і на аддаленых лакацыях), а таксама азнаёмяць з новымі ўзорамі ўзбраення.

«Пасля праходжання курса навучання яны будуць накіраваныя ў раёны выканання вучэбна-баявых задач», — паведаміла Мінабароны.

Згодна са словамі Лукашэнкі, іх павінны кінуць на ўкраінскую мяжу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула