БЕЛ Ł РУС

Упершыню за доўгі час паказалі новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі

9.08.2026 / 21:39

Nashaniva.com

Але невядома, калі было знята відэа.

Скрыншот відэа

Іранскае агенцтва Mehr упершыню апублікавала відэа з вярхоўным лідарам Маджтабой Хаменеі пасля яго абрання. У кадры той сядзіць у атачэнні некалькіх чалавек і размаўляе з імі.

Аднак калі было запісана гэта відэа, невядома.

Iran’s Mehr News released a video claiming to show Supreme Leader Mojtaba Khamenei “for the first time,” with no date or location specified. The right side of his face cannot be seen in the footage. pic.twitter.com/JdKWU2Svy6

— Ariel Oseran أريئل أوسيران (@ariel_oseran) August 8, 2026

Агенцтва паведаміла таксама, што Маджтаба сустрэўся з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам.

Маджтаба стаў вярхоўным лідарам Ірана пасля таго, як 28 лютага ў выніку ізраільска-амерыканскага ўдару быў забіты яго бацька Алі Хаменеі. З моманту свайго абрання ён ні разу не з'яўляўся на публіцы.

Маджтаба Хаменеі нават не прысутнічаў на дзяржаўнай цырымоніі пахавання свайго бацькі.

На фоне гэтага хадзілі чуткі пра яго крытычны стан: што нібыта падчас лютаўскай атакі Маджтаба атрымаў цяжкія раненні і быў знявечаны.

Раней паведамлялася, што Маджтаба Хаменеі нібыта перанёс як мінімум тры медыцынскія аперацыі і яму патрэбна пратэзаванне нагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула