«Адысея» ўжо зарабіла ў пракаце 1,1 мільярда даляраў
Яна стала касавым фільмам Крыстафера Нолана.
Стужка зарабіла ў сусветным пракаце $1,104 млрд. Яна абышла папярэдняга рэкардсмена — фільм «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды», які сабраў $1,085 млрд, піша Guardian.
Прэм'ера «Адысеі» адбылася 16 ліпеня. Фільм таксама ўстанавіў рэкорд у кар'еры рэжысёра па выніках першага ўік-энду, зарабіўшы $264,1 млн.
Пры бюджэце $250 млн «Адысея» лічыцца самым дарагім фільмам у кар'еры Нолана, супастаўным толькі з «Цёмным рыцарам: Адраджэнне легенды»
Чытайце таксама:
Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года
Былы гулец НХЛ зняўся ў «Адысеі»
Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»