БЕЛ Ł РУС

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны

10.08.2026 / 07:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі таксама заявіў, што не чакае заканчэння расійска-ўкраінскай вайны ні да канца 2026 года, ні да вясны 2027 года.

Аляксандр Вучыч. Фота: Darko Vojinovic / AP

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што лічыць цяперашнюю сітуацыю пачаткам больш маштабнай вайны. Пра гэта ён сказаў у падкасце старшыні праўлення медыяканцэрна Axel Springer Маціяса Дэпфнэра, апублікаваным 9 жніўня, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Калі вы пытаецеся, што асабіста я думаю, — і я не буду тлумачыць, чаму так думаю, — то, на маю думку, мы знаходзімся ў пачатку больш маштабнай вайны. Я спадзяваўся, што да гэтага моманту нехта зробіць крокі дзеля дасягнення міру. Гэтага не адбылося, і ў бліжэйшы час не адбудзецца. Гэта азначае, што мы стаім на парозе значна, значна больш маштабнай вайны», — сказаў Вучыч.

У размове Вучыч таксама заявіў, што не чакае заканчэння расійска-ўкраінскай вайны ні да канца 2026 года, ні да вясны 2027 года. Ён патлумачыў гэта тым, што бакі знаходзяцца ў тупіку, а кампраміс, на яго думку, стане магчымым толькі пасля таго, як адзін з бакоў атрымае відавочную перавагу.

Вучыч таксама выказаў меркаванне, што Уладзімір Пуцін імкнецца ўсталяваць кантроль над усім Данбасам і пасля гэтага можа быць гатовы скончыць вайну.

Прэзідэнт Сербіі заклікаў ЗША і еўрапейскія краіны дамагацца перамоваў і спынення агню, а не чакаць знясілення расійскіх войскаў. «Ніхто не хоча міру. Усе хочуць паразы іншага боку», — заявіў ён, дадаўшы, што вынікам вайны павінен стаць кампраміс, а не параза аднаго з бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула