Тэлефонныя махляры выманілі ў беларуса 280 тысяч рублёў
Паніцай 21 ліпеня мужчыну ў вайберы патэлефанавала нібыта супрацоўніца пошты, паведамляе СК.
Пад выглядам арганізацыі паўторнай дастаўкі паштовага адпраўлення з падатковых органаў яна схіліла мужчыну перадаць код з SMS-паведамлення.
Па чарзе выдаючы сябе за прадстаўнікоў Нацбанка, Міністэрства сувязі і супрацоўніка КДБ, зламыснікі пераканалі ахвяру сабраць усе свае зберажэнні, аформіць крэдыты і ўсе грошы перадаць праз кур'ера і схованку.
Пасля кожнай перадачы пацярпеламу дасылалі дакументы, нібыта якія пацвярджалі паступленне грошай на захоўванне ў Нацбанк.
Калі сувязь з «куратарамі» спынілася, пацярпелы больш уважліва вывучыў дакументы і, усвядоміўшы падман, звярнуўся ў міліцыю.