БЕЛ Ł РУС

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў

11.08.2026 / 09:00

Nashaniva.com

24‑гадовы наёмнік назаўсёды застаўся пад Краматорскам.

Аляксандр Палубісак

Сям’я шукае апошнія сляды юнака Аляксандра Палубіска, які згінуў без вестак у Краматорскім раёне Украіны. Неўзабаве яму магло б быць 26 гадоў, але, бадай што, ніколі не будзе.

Па інфармацыі Belpol, Аляксандр Палубісак нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечнанскага раёна, за 30 км ад Мінска. Яго маці — настаўніца, а бацька працаваў у кампаніі па аптовым продажы будаўнічых матэрыялаў. Жанчына не раз выклікала міліцыю пасля яго п’яных скандалаў. У бацькі ёсць і судзімасць за нясплату аліментаў.

Пасля школы Аляксандр вучыўся ў Мінскім гарадскім машынабудаўнічым каледжы.

Палубісак знік з Беларусі 22 верасня 2025 года. Праз некалькі месяцаў родныя звярнуліся з заявай у Следчы камітэт — маўляў, прапаў у невядомым кірунку. І тады Палубіска аб’явілі ў вышук.

Аднак кірунак, як аказалася, быў даволі прадказальны. Малады хлопец паехаў зарабіць грошай на вайне. Між яго знікненнем у Беларусі і канчатковым знікненнем на полі бою прайшло паўтара месяца.

Аляксандр «Беларус» Палубісак атрымаў статус зніклага без вестак 10 лістапада 2025 года. Яго жыццё скончылася на тэрыторыі Краматорскага раёна Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула