БЕЛ Ł РУС

Махляры сталі рассылаць беларускамоўныя паведамленні ад ДАІ нібыта для аплаты штрафаў

10.08.2026 / 16:11

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся 19‑гадовы мінчук, які стаў ахвярай кібермахляроў. Яму прыйшло SMS-паведамленне нібыта ад Міністэрства ўнутраных спраў з патрабаваннем аплаціць штраф па лініі ДАІ.

Скрыншот з відэа

У беларускамоўным паведамленні была спасылка на сайт, які выдаваў сябе за плацежны сэрвіс АРІП. Аднак замест беларускага дамена «by» у спасылцы выкарыстоўваўся іншы дамен. Не заўважыўшы падмены, малады чалавек перайшоў на фішынгавую старонку.

Падроблены сайт візуальна амаль цалкам капіяваў інтэрфейс асабістага кабінета АРІП. Паверыўшы яму, пацярпелы ўвёў рэквізіты сваёй банкаўскай карты.

У выніку з яго рахунку махляры спісалі 50 бахрэйнскіх дынараў, што складае каля 400 беларускіх рублёў.

Следчыя завялі па факце махлярства крымінальную справу.

Міліцыя нагадвае грамадзянам не пераходзіць па спасылках з SMS-паведамленняў, асабліва калі яны тычацца штрафаў, плацяжоў або банкаўскіх аперацый. Каб скарыстацца сэрвісам АРІП, рэкамендуецца самастойна адкрываць яго праз браўзер або афіцыйны мабільны банкаўскі дадатак.

Таксама варта ўважліва правяраць напісанне даменных імёнаў перад тым, як уводзіць асабістыя звесткі або рэквізіты банкаўскай карты. 

Чытайце таксама:

«Я склала ўсё ў чорны пакет і пакінула ў дамоўленым месцы». Мінчанка двойчы сама адвезла грошы аферыстам

Тэлефонныя махляры выманілі ў беларуса 280 тысяч рублёў

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Каментары да артыкула