БЕЛ Ł РУС

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі

10.08.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У сувязі з абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі авіякампанія «Белавія» вымушана ўносіць змены ў аператыўны план палётаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Для гарантавання бяспекі самалёты аблятаюць закрытыя зоны. На асобных напрамках таксама выконваюцца тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі. Гэтыя меры ўплываюць на палётную праграму ў цэлым і могуць прыводзіць як да затрымак, так і да карэктавання раскладу рэйсаў.

Пасажыраў просяць у найбліжэйшыя дні правяраць актуальны статус свайго рэйса ў раздзеле «Табло вылету-прыбыцця» на сайце «Белавія» або на сайце аэрапорта вылету.

У авіякампаніі адзначылі, што прымаюць усе неабходныя меры для гарантавання бяспекі палётаў і па магчымасці імкнуцца мінімізаваць нязручнасці, выкліканыя сітуацыяй.

«Белавія» папрасіла пасажыраў паставіцца да магчымых зменаў з разуменнем і прынесла прабачэнні за нязручнасці.

Чытайце таксама:

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

«Белавія» пачне лётаць з Гомеля ў Хургаду

Каментары да артыкула