БЕЛ Ł РУС

У Беларусі павялічаць колькасць станцый для зарадкі электрамабіляў

10.08.2026 / 16:53

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць працягнуць развіццё інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў. Адпаведную пастанову ўрада падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакумент прадугледжвае абнаўленне Праграмы стварэння дзяржаўнай сеткі для зарадкі электрамабіляў з улікам новай рэдакцыі ўказа Лукашэнкі №92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У прыватнасці, праграму прыводзяць у адпаведнасць з новымі нормамі, паводле якіх РУП «Белтэлекам» вызначаецца другім дзяржаўным аператарам, адказным за ўстаноўку і абслугоўванне павольных электразарадных станцый.

Пастановай таксама абнаўляюцца мерапрыемствы праграмы, пералік месцаў і тыпаў электразарадных станцый, якія былі ўстаноўленыя або плануюцца да ўстаноўкі ў 2024—2028 гадах. Удакладняюцца месцы размяшчэння суперхуткіх электразарадных комплексаў «Белнафтахіма» і арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад.

Акрамя таго, будзе ўдакладнены пералік месцаў размяшчэння зарадных станцый для гарадскога электрычнага транспарту.

Асобна вызначаюцца месцы, дзе ў 2026—2030 гадах плануецца ўсталёўваць павольныя электразарадныя станцыі ў межах дзяржаўнай сеткі. Таксама вызначаюцца планы па будаўніцтве ў 2029—2030 гадах суперзарадных комплексаў «Белнафтахіма» ў населеных пунктах і каля аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Цяпер у Беларусі працуюць каля 1,2 тысячы электразарадных станцый розных аператараў. Акрамя «Белнафтахіма», сеткі зарадных станцый развіваюць «Белтэлекам», «Белсельэлектрасеткабуд», кампаніі А-100, United Company і іншыя арганізацыі.

Чытайце таксама:

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года

У цэнтры Мінска з'явіўся хаб, дзе можна зараджаць 22 электрааўтамабілі адначасова

Колькасць электрааўтамабіляў у Беларусі набліжаецца да 50 тысяч

Стала вядома, колькі ў Беларусі аўтамабіляў, электрамабіляў і матацыклаў

Каментары да артыкула