УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску
Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце «Табольск-Нафтахім» у горадзе Табольск Цюменскай вобласці Расіі.
Як сцвярджаецца, у выніку атакі была пашкоджаная цэнтральная газафракцыйная ўстаноўка прадпрыемства.
Генштаб УСУ адзначае, што гэты завод вырабляе сыравіну, якая мае важнае значэнне для расійскага вайскова-прамысловага комплексу. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца для вытворчасці кампанентаў ракетнага і авіяцыйнага паліва, кампазітных матэрыялаў для беспілотнікаў, а таксама высокаактанавых бензінаў.
Раней губернатар Цюменскай вобласці Аляксандр Маор паведаміў, што пасля падзення некалькіх беспілотнікаў на тэрыторыі аднаго з прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна ўзнік пажар. Пры гэтым назву прадпрыемства ён не называў.
Украінскія крыніцы тым часам апублікавалі кадры, на якіх, як сцвярджаецца, зафіксаваны менавіта пажар у Табольску.
Гэты завод знаходзіцца на адлегласці больш чым за 2000 кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Чытайце таксама:
У выніку атакі беспілотнікаў на татарскі Ніжнякамск загінулі 12 чалавек
Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў