БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны

10.08.2026 / 20:10

Nashaniva.com

Суддзя Вярхоўнага суда Расіі Вячаслаў Кірылаў задаволіў пазоў, які падала партыя «Радзіма». У «Яблыку» заявілі, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне, паведамляе «Медуза».

Фота ілюстрацыйнае

Падчас пасяджэння каля будынка суда сабраліся людзі, якія прыйшлі падтрымаць «Яблык». Пасля абвяшчэння рашэння яны пачалі скандаваць: «Ганьба!»

«Яблык» называлася адзінай партыяй сярод тых, хто першапачаткова быў дапушчаны да выбараў і ўключаны ў бюлетэні, якая выступае за як мага хутчэйшае завяршэнне вайны Расіі супраць Украіны.

Пазоў аб зняцці партыі з выбараў падала партыя «Радзіма». Яе прадстаўнікі сцвярджалі, што ў сваёй перадвыбарнай агітацыі «Яблык» парушае аўтарскія правы і выкарыстоўвае лозунгі, якія яны назвалі «экстрэмісцкімі».

Падчас судовага разгляду прадстаўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі таксама спаслаўся на інфармацыю Расфінманіторынгу аб нібыта атрыманні «Яблыкам» фінансавання з-за мяжы.

У самой партыі патлумачылі паходжанне гэтых сродкаў продажам замежных акцый. Паводле прадстаўнікоў «Яблыка», партыя валодала такімі актывамі і ў адпаведнасці з заканадаўствам павінна была пазбавіцца ад іх перад выбарамі.

Чытайце таксама:

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў

Больш за 60 тысяч жыхароў Прыднястроўя падалі заявы на расійскае грамадзянства

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны

Каментары да артыкула