БЕЛ Ł РУС

Швецыя: Беларусам-эмігрантам больш не трэба ехаць у Беларусь па новы пашпарт

10.08.2026 / 23:38

Nashaniva.com

Скандынаўская краіна абнавіла свае падыходы.

Стакгольм

Міграцыйная служба Швецыі 10 жніўня 2026 года абнавіла сваю прававую пазіцыю наконт магчымасцей беларускіх грамадзян атрымаць пашпарт.

Нагадаем, з верасня 2023 года беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой страцілі права выдаваць і працягваць пашпарты.

У абноўленым дакуменце пазначана: у цяперашніх умовах беларусаў не варта заклікаць ехаць у Беларусь для замены пашпарту.

Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, цяпер лічацца тымі, хто не мае магчымасці аформіць дзейны пашпартны дакумент. Гэта дае ім права на замежны пашпарт (främlingspass) ад шведскіх уладаў — праўда, з абмежаваннем: такі дакумент не будзе дзейнічаць для паездак у саму Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула