Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя
У ноч на 11 жніўня расійскія акупацыйныя войскі нанеслі масаваны камбінаваны ўдар па Запарожжы, ужыўшы балістычныя ракеты і кіраваныя авіябомбы.
У выніку атакі шэсць чалавек загінулі, яшчэ 19 атрымалі раненні. У горадзе ўзніклі пажары і адбыліся адключэнні электраэнергіі, піша «Украінская праўда».
Паводле слоў кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава, у выніку варожага абстрэлу ў абласным цэнтры былі пашкоджаныя жылыя дамы і аб'екты нежылой інфраструктуры.
Акрамя таго, у месцах траплянняў узніклі пажары, а частка горада ў выніку атакі засталася без электрычнасці.