Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі Джаан Роўлінг
Кніга выйдзе перад Новым годам.
«Як вам такі пераднавагодні анонс? Пераклад Алены Пятровіч, ілюстрацыі Джыма Філда. Вокладка створана ШІ, не хвалюйцеся, будзем яшчэ перарабляць», — паведамляе тэлеграм-канал выдавецтва.
«Каляднае парася» — казка Джаан Роўлінг, не звязаная сюжэтна пакуль ні з якім з папярэдніх твораў.
Галоўны герой аповесці — хлопчык па імені Джэк, які напярэдадні Калядаў губляе сваю любімую цацку — парася Пока. У калядны вечар у яго з'яўляецца новы таварыш — Каляднае парася, які разам з Джэкам адпраўляецца на пошукі Пока ў краіну згубленых рэчаў.
Дарэчы, на пятніцу 13 лютага 2027 года папярэдне анансаваны выхад дзявятай кнігі дэтэктыўнай серыі пра Кармарана Страйка і Робін Элакот. Назва — Sleep Tight, Evangeline (Моцна спі, Эванджэлін!)