БЕЛ Ł РУС

Заснавальніка АУН Яўгена Канавальца перапахаваюць у Кіеве

11.08.2026 / 15:02

Nashaniva.com

Эксгумацыя адбылася на могілках у Ратэрдаме.

Фота: Радыё Свабода

Заснавальнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў 1930‑х гадоў Яўген Канавалец будзе перапахаваны ў Кіеве Пра гэта паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Эксгумацыя адбылася на могілках у Ратэрдаме. Каардынацыяй вяртання парэшткаў Канавальца ва Украіну займаюцца кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.

Цырымонія развітання пройдзе ў грэка-каталіцкім Патрыяршым саборы Уваскрасення Хрыстовага ў Кіеве, пасля чаго прах Канавальца пахаваюць на Нацыянальных мемарыяльных ваенных могілках. Дата цырымоніі пакуль не называецца.

Падчас Грамадзянскай вайны Яўген Канавалец камандаваў фармаваннямі Сечавых стральцоў. Пасля 1920 года ў эміграцыі ён стаў адным з лідараў украінскіх нацыяналістаў, а ў 1929 годзе стварыў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

У 1938 годзе Канавалец быў забіты ў выніку выбуху бомбы. Яго забойства арганізаваў супрацоўнік НКВД Павел Судаплатаў, які пазней кіраваў аперацыяй па забойстве Льва Троцкага.

У маі ва Украіне на Нацыянальных мемарыяльных ваенных могілках перапахавалі іншага лідара АУН — Андрэя Мельніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула