Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію
Вольгу Карпушонак кідае па ўсім свеце, а справа стаіць на месцы.
Вольга Карпушонак. Тут і далей фота з яе фэйсбуку
Летась былая адвакатка і былая дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла Паўла Латушку ў харасменце — і загадкава знікла. У выніку яна знайшлася ў Бразіліі — апублікавала відэа са знакамітага пляжа Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Яшчэ ў чэрвені 2026 года Карпушонак выхвалялася хайкінгам у Рыа. Але нядаўна жанчына распавяла ў фэйсбуку, што змяніла лакацыю.
Аказваецца, Вольга цяпер жыве ў Грузіі.
Увесь гэты час яна працягвала скардзіцца на Латушку куды толькі магчыма. Адвакатка паведамляла пра тое, што пісала і ў іспанскую пракуратуру, і нават у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы.
Цяпер Карпушонак спрабуе дамагчыся, каб яе дапыталі ў Грузіі. Але прызнаецца, што справа зацягваецца.
Нагадаем, ніякіх доказаў харасменту Вольга прадэманстраваць не змагла (хоць спачатку і абяцала гэта зрабіць), Латушка ж назваў усе абвінавачванні паклёпам.
Вольга Карпушонак раней была адвакаткай. У 2021 годзе ў сацсетках Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў з’явіўся вялікі тэкст за яе подпісам. У ім Вольга пісала, што адвакатам не варта высоўвацца. Але неўзабаве і яе саму пазбавілі ліцэнзіі. Да пераезду ў Польшчу Вольга жыла ва Украіне.
Чытайце таксама:
Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?
Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў