БЕЛ Ł РУС

Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва

11.08.2026 / 15:56

Nashaniva.com

Паводле даных BarthHaas Report 2025/26, у 2025 годзе ў Беларусі вырабілі 381,5 мільёна літраў піва. Па гэтым паказчыку краіна заняла 60‑е месца ў сусветным рэйтынгу. У параўнанні з 2024 годам вытворчасць знізілася на 3,5 мільёна літраў, або прыкладна на 0,9%. У папярэднім рэйтынгу Беларусь займала 58‑е месца, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

BarthHaas — нямецкая кампанія, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў хмелю.Штогод яна публікуе справаздачу пра стан сусветнага рынку піва і піваварнай галіны, якая лічыцца адной з асноўных крыніц статыстыкі па вытворчасці піва ў розных краінах.

Нашы краіны-суседзі ў рэйтынгу вытворцаў піва размясціліся наступным чынам:

Сусветная вытворчасць піва скарацілася на 0,7% у 2025 годзе і склала 189,6 мільярда літраў. На пяць найбуйнейшых вытворцаў летась прыпадала амаль палова сусветнай вытворчасці піва — 48,5%.

Лідарам застаецца Кітай — 35,4 мільярда літраў, або 18,7% сусветнай вытворчасці. Далей ідуць ЗША — 17,5 мільярда літраў (9,2%), Бразілія — 15,1 мільярда літраў (8,0%), Мексіка — 14,8 мільярда літраў (7,8%), Расія — 9,0 мільярдаў літраў (4,8%).

Чытайце таксама:

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі

Ці можна піць безалкагольнае піва на пляжы, патлумачылі ў міліцыі

У Расіі выпусцілі піва «Мінскае Сталічнае»

Каментары да артыкула