БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя каноэ зніме ўсе абмежаванні з беларусаў

11.08.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя каноэ (Paddle Worldwide) з 1 студзеня 2027 года плануе цалкам зняць абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле рашэння арганізацыі, беларускія і расійскія байдарачнікі і канаісты атрымаюць магчымасць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад назвамі сваіх краін, са сцягамі, гімнамі і іншай дзяржаўнай атрыбутыкай.

Да канца 2026 года спартсмены з Беларусі і Расіі яшчэ будуць выступаць у нейтральным статусе. Рашэнне прынята ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Пры гэтым прадугледжаныя асобныя выключэнні. Яны тычацца турніраў, права на правядзенне якіх было афіцыйна дадзена да 1 студзеня 2027 года. Калі паўнавартаснаму ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў будуць перашкаджаць заканадаўства або рашэнні ўладаў краіны-гаспадара, яны змогуць удзельнічаць без нацыянальнай сімволікі падчас афіцыйных цырымоній. Калі ж абмежаванні будуць яшчэ больш жорсткімі, спартсмены выступяць у нейтральным статусе.

Такім чынам, з пачатку 2027 года для беларускіх прадстаўнікоў веславання на байдарках і каноэ плануецца вяртанне нацыянальнай сімволікі і паўнавартаснага статусу на міжнароднай арэне.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя хакея на траве зняла абмежаванні з беларускіх каманд

З беларускіх шахматыстаў знялі ўсе абмежаванні

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы

Каментары да артыкула