БЕЛ Ł РУС

Цэлы месяц праз памежны пераход у Брэсце могуць прапускаць павольней, чым звычайна

11.08.2026 / 18:08

Nashaniva.com

З 13 жніўня да 10 верасня на ўездзе ў пункт пропуску «Брэст» будуць праводзіцца рамонтныя работы на навясных канструкцыях, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Каб па магчымасці зменшыць нязручнасці для людзей, якія ўязджаюць у Беларусь, работы будуць выконвацца паэтапна.

Аднак рамонт можа паўплываць на хуткасць праходжання памежнага кантролю і павялічыць час чакання на мяжы.

Таму падчас планавання паездкі праз беларуска-польскую мяжу ў гэты перыяд рэкамендуецца ўлічваць магчымыя затрымкі ў пункце пропуску «Брэст».

Чытайце таксама:

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі

Як жывуць людзі ў найбліжэйшым да Беларусі латвійскім райцэнтры і што думаюць пра закрыццё мяжы

Каментары да артыкула