БЕЛ Ł РУС

Пасля расійскага ўдару спыніў працу завод «Запарожсталь»

11.08.2026 / 18:31

Nashaniva.com

У ноч на 11 жніўня расійскія войскі нанеслі балістычны ўдар па вытворчых аб’ектах кампаніі «Метінвест» у Запарожжы, у тым ліку па металургічным камбінаце «Запарожсталь».

Фота: УНІАН

У выніку атакі загінулі сем работнікаў прадпрыемства, яшчэ 21 чалавек атрымаў раненні. У момант удару супрацоўнікі якраз накіроўваліся ў сховішча пасля абвяшчэння паветранай трывогі.

Пасля атакі працу «Запарожсталі» давялося цалкам спыніць. На прадпрыемстве пашкоджаныя энергетычныя аб’екты і інфраструктура, а таксама асноўныя і дапаможныя магутнасці коксавай і доменнай вытворчасцяў.

Спецыялісты цяпер ацэньваюць маштабы пашкоджанняў і высвятляюць, калі і ў якім аб’ёме можна будзе аднавіць працу камбіната. Паралельна праводзяцца неабходныя аварыйна-рамонтныя работы.

Іншыя вытворчыя пляцоўкі «Метінвесту» ў Запарожжы працягваюць працаваць, але на зніжаных магутнасцях.

Раней, падчас масаванага ракетнага абстрэлу ўночы 5 жніўня, былі пашкоджаныя або знішчаныя буйныя складскія і вытворчыя аб’екты ў Кіеве і Кіеўскай вобласці, у тым ліку складская інфраструктура Rozetka, комплексы «Эпіцэнтра» і сартавальны цэнтр «Новай пошты».

Чытайце таксама:

Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя

Зяленскі: Расія б'е па Украіне паўночнакарэйскімі ракетамі

Расія працягвае біць па ўкраінскіх АЗС

Каментары да артыкула