Вайна

Расія працягвае біць па ўкраінскіх АЗС

Пры ўдары па АЗС каля Крывога Рога загінула сям'я, у Запарожжы за ноч і дзень — двое загінулых і больш за 40 параненых.

Фота: t.me/dnipropetrovskaODA

У Днепрапятроўскай вобласці ў выніку расійскага ўдару па аўтазаправачнай станцыі каля Крывога Рога загінула сям'я з трох чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.

Ахвярамі атакі сталі 41‑гадовы мужчына, яго 40‑гадовая жонка і іх васьмігадовы сын. Пасля трапляння на тэрыторыі АЗС успыхнуў пажар. Таксама былі пашкоджаныя сама запраўка і аўтамабілі.

Яшчэ адна аўтазаправачная станцыя пацярпела ў Запарожжы. Паводле мясцовых уладаў, там атрымалі раненні тры чалавекі.

У ноч на 3 жніўня і раніцай расійскія войскі нанеслі па Запарожскім раёне ўдары кіраванымі авіябомбамі. Абстрэлы працягнуліся і ўдзень. Паводле кіраўніка Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Івана Фёдарава, толькі за паўтары гадзіны па горадзе і ваколіцах было скінута восем кіраваных авіябомбаў.

У выніку атак за нядзелю і панядзелак у Запарожжы і раёне загінулі два чалавекі, яшчэ больш за 40 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых — двое дзяцей.

У пасёлку Наватроіцкае каля Запарожжа адна з авіябомбаў разбурыла прыватныя дамы і выклікала пажары. Загінуў 77‑гадовы мужчына, 85‑гадовая жанчына атрымала раненні.

Паводле звестак абласной адміністрацыі, за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 1083 удары па 49 населеных пунктах Запарожскай вобласці. Для атак выкарыстоўваліся 790 беспілотнікаў розных тыпаў, а таксама іншыя віды ўзбраення.

У выніку абстрэлаў у адным з раёнаў загарэліся балкон шматпавярховага дома і два аўтамабілі. Выбуховая хваля пашкодзіла суседнія будынкі і 12 машын. У іншым месцы ўдару былі пашкоджаныя складскія памяшканні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць