БЕЛ Ł РУС

«Беларусь-5» пакажа матч у адказ «Дынама» Мінск — «Брага»

12.08.2026 / 10:08

Nashaniva.com

Тэлеканал «Беларусь 5» пакажа матч у адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцыі паміж мінскім «Дынама» і партугальскай «Брагай».

Матч адбудзецца заўтра, 13 жніўня, у Балгарыі на нейтральным полі і пачнецца а 20‑й гадзіне па беларускім часе.

У першай гульні ў Партугаліі «Дынама» саступіла з лікам 0:1.

Заўтра таксама пройдзе гульня ў адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый «МЛ Віцебск» — «Борац» (Боснія і Герцагавіна). Паядынак пройдзе ў Венгрыі і таксама пачнецца а 20-й.

У першым матчы чэмпіён Беларусі саступіў 0:1.

Пераможца двубою «МЛ Віцебск» — «Борац» згуляе ў плэй-оф кваліфікацыі з няўдачнікам пары Лігі Еўропы «Тун» (Швейцарыя) — «Вікінгур» (Ісландыя). А пераможца паядынкаў «Дынама» — «Брага» згуляе з пераможцам пары «Бейтар» (Ізраіль) — «Аўстрыя» (Вена). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула