БЕЛ Ł РУС

Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый

12.08.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Spotify пачне маркіраваць профілі выканаўцаў, за якімі стаіць створаны нейрасеткай вобраз.

Музыка такіх артыстаў па змаўчанні знікне з рэдакцыйных і алгарытмічных рэкамендацый. Пра гэта кампанія паведаміла ў сваім прэс-рэлізе. Аднак змены закрануць толькі візуальны кантэнт музыкаў, але не іх трэкі.

З верасня на старонках такіх ШІ-выканаўцаў з'явіцца пазнака AI Persona. Яе будуць паказваць у профілі артыста, пошуку і плэйлістах. Карыстальнікі таксама змогуць даведацца, ці паведаміў сам аўтар праекта аб выкарыстанні выдуманай асобы, ці гэта ўстанавіў Spotify.

Выканаўцам прапанавалі добраахвотна ўказваць, што іх профіль прадстаўляе створанага нейрасеткай персанажа. Пры гэтым Spotify не мае намеру спадзявацца толькі на іх заявы. Кампанія будзе самастойна правяраць профілі, назвы і выявы якіх падобныя да ШІ-асоб.

Музыка ШІ-персанажаў па змаўчанні не будзе трапляць у падборкі і персанальныя рэкамендацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула