БЕЛ Ł РУС

Улады Латвіі забыліся набыць боепрыпасы да сістэм супрацьдзеяння дронам

12.08.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што для ўжо набытых краінай сістэм супрацьдзеяння дронам не былі закуплены неабходныя боепрыпасы.

Андрыс Кулбергс, фота яго фэйсбук

«Абсталяванне закупілі, а боепрыпасы купіць забыліся», — сказаў ён у падкасце LETA, піша Delfi.

Кулбергс не ўдакладніў, пра якія менавіта сістэмы ідзе гаворка і якое ведамства адказвала за закупку. Паводле яго слоў, падрабязнасці, звязаныя з абароннымі магчымасцямі краіны, пакуль нельга раскрываць. Прэм'ер дадаў, што Латвія называе сябе «вялікай дзяржавай у сферы дронаў», хоць «за гэтым няма рэальнага зместу».

Зараз у Латвіі ствараюць адзіную сістэму, якая павінна сінхранізаваць дзеянні памежнай аховы і Міністэрства абароны. Пры яе распрацоўцы ўлады выкарыстоўваюць досвед Украіны, каб кантраляваць паветраную прастору і нейтралізаваць беспілотнікі з дапамогай сродкаў супрацьдзеяння дронам, а не дарагіх ракет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула