БЕЛ Ł РУС

Хутка выйдзе кніга Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай»

12.08.2026 / 14:25

Nashaniva.com

Кніга павінна выйсці на наступным тыдні.

Фота з фэйсбука Таццяны Нядбай

«Нашае з Ігарам Карнеем падарожжа, распачатае год таму, пераходзіць у новую фазу — ужо 20 жніўня выйдзе кніга Ігара «Інкамунікада. Катаванне адзінотай». Сёння мы пачалі папярэдні заказ па промакошце, пасля 20 жніўня кошт кнігі будзе вышэйшы. Усе падрабязнасці — па спасылцы. Але прызнайцеся, вы і так ведаеце, што кніга атрымалася класная, і — што галоўнае — важная і надзённая. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання?» — напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай.

Былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней быў затрыманы ўлетку 2023 года і асуджаны на тры гады знволення. 21 чэрвеня 2025 года ён быў вызвалены ў ліку 14 палітвязняў. Зараз жыве з жонка і дачкой на Азорскіх выспах у Партугаліі.

Чытайце таксама:

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі

Каментары да артыкула