У Турцыі разбіўся знішчальнік F-16
Пілот здолеў катапультавацца, паведамляе Міністэрства абароны Турцыі.
Скрыншот з відэа
Трагедыя адбылася ў правінцыі Ялова на ўзбярэжжы Мармуровага мора, калі самалёт праводзіў трэніровачны палёт. Навучальны самалёт упаў, пасля чаго адбыўся моцны выбух.
Відэа здарэння публікуюць у сацыяльных сетках.
На месцы працуюць экстранныя службы, прычыны авіякатастрофы высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Украінцы страцілі яшчэ адзін самалёт МіГ-29
«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне