БЕЛ Ł РУС

Адзін са штрафаў у Беларусі зменшылі ў некалькі разоў

12.08.2026 / 16:35

Nashaniva.com

У Беларусі змяніліся сумы штрафаў за некаторыя парушэнні, звязаныя з кіраваннем аўтамабілем. Пра гэта расказаў начальнік кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў Акадэміі МУС Сяргей Дабрыян.

Здымак ілюстрацыйны

Адна з галоўных змен тычыцца кіроўцаў, якія працягваюць ездзіць пасля заканчэння тэрміну дзеяння пасведчання кіроўцы.

Раней за такое парушэнне прадугледжваўся штраф ад 5 да 20 базавых адзінак. Цяпер яго сума істотна зменшаная — ад 2 да 5 базавых адзінак.

Такім чынам, максімальны штраф знізілі ў чатыры разы — з 20 да 5 базавых адзінак, а мінімальны — з 5 да 2 базавых.

Акрамя таго, такое парушэнне цяпер адносіцца да адміністрацыйнай правіны. Калі чалавек упершыню не заўважыў, што тэрмін дзеяння ягонага пасведчання кіроўцы скончыўся, ён можа быць вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці.

Змены закранулі і прафілактычныя меры. Вусныя заўвагі, папярэджанні і меры выхаваўчага ўздзеяння цяпер могуць прымяняцца на працягу тэрміну, калі за правапарушэнне можа быць накладзена адміністрацыйнае спагнанне, — двух месяцаў.

Калі на працягу гэтых двух месяцаў працэсуальнае рашэнне не прынята і адміністрацыйнае спагнанне не накладзена, прафілактычныя меры ў дачыненні да чалавека ўжо не прымяняюцца.

Чытайце таксама:

П'яны мужчына папрасіў падлетка сесці за руль. Вынік — загінуў пасажыр

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

15‑гадовы бяспраўнік у Іванаўскім раёне вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэвы

Каментары да артыкула