У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік
Новым начальнікам гомельскай калоніі №4, у якой адбываюць пакаранне жанчыны, стаў 41‑гадовы палкоўнік унутранай службы Аляксандр Лаўрыноўскі, піша Mayday.team.
Зняволеныя ў гомельскай калоніі № 4. Фота: «Вясна»
Раней Лаўрыноўскі займаў пасаду намесніка начальніка арганізацыі выпраўленчага працэсу ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Гомельскай вобласці.
Яшчэ раней ён працаваў начальнікам штаба гомельскага следчага ізалятара №3.
Раней калонію №4 узначальваў Станіслаў Кавалёў, якога прызначылі на гэтую пасаду ў 2024 годзе. Паводле звестак ініцыятывы DissidentBy, Кавалёў аказваў на жанчын псіхалагічны ціск, распараджаўся складаць рапарты ў дачыненні да палітзняволеных, а таксама прымаў рашэнні пра змяшчэнне некаторых з іх у ШІЗА і памяшканне камернага тыпу (ПКТ).