БЕЛ Ł РУС

На польска-нямецкай мяжы затрымалі беларуса з крадзенымі роварамі

12.08.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Польскія памежнікі 11 жніўня затрымалі 35‑гадовага беларуса, які ўязджаў з Германіі ў Польшчу на фургоне з 24 роварамі. Праверка паказала, што як мінімум сем з іх былі скрадзеныя ў Германіі. Паходжанне астатніх ровараў пакуль высвятляецца, піша выданне Most.

Фота: nadodrzanski.strazgraniczna.pl

Фургон спынілі супрацоўнікі Памежнай службы ў горадзе Слубіцы падчас часова адноўленага кантролю на ўездзе ў Польшчу. У грузавым адсеку знаходзіліся ровары розных марак, што выклікала падазрэнні ў памежнікаў.

Пасля праверкі нямецкі бок пацвердзіў, што сем ровараў раней былі заяўленыя як скрадзеныя ў Германіі. Па астатніх 17 роварах праводзіцца дадатковая праверка.

Агульны кошт канфіскаваных ровараў ацанілі прыкладна на 60 тысяч злотых (каля 16,3 тысяч даляраў).

Беларуса затрымалі. Яму могуць выставіць абвінавачанне ў здзяйсненні дзеянняў з маёмасцю, атрыманай злачынным шляхам.

Акрамя таго, польскія ўлады пачалі адміністрацыйную працэдуру па справе аб яго абавязковым вяртанні ў краіну паходжання. Гэта можа прывесці да дэпартацыі беларуса з Польшчы.

Затрыманага перадалі паліцыі ў Слубіцах, якая працягне расследаванне і высвятленне абставін паходжання ровараў.

Чытайце таксама:

У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак

Mercedes, які шукалі ў Польшчы, хацелі вывезці ў Беларусь

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus

Каментары да артыкула