БЕЛ Ł РУС

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы

12.08.2026 / 19:55

Nashaniva.com

На маршруце паміж Мінскам і Лідай з'явіліся маршруткі-пацібасы, паведамілі ў прэс-службе сэрвісу па продажы білетаў «Атласбас». Знаходзячыся звонку, адрозніць навінку ад звычайнага аўто амаль немагчыма, але ў салоне абяцаюць запусціць сапраўдны фестываль, піша Tochka.by.

Фота: Атласбас

Незвычайны транспарт вырашылі запусціць напярэдадні фестывалю Lidbeer. Беларусам прапануюць з’ездзіць у Ліду яшчэ да таго, як у горадзе стане вельмі людна. Таму паміж сталіцай і райцэнтрам запусцілі звыклыя маршрутныя таксі, але ў незвычайным выкананні.

Салон аформілі тэматычна на ўзор Lidbeer: фіранкі, сцяжкі, праграмы, лямпачкі цёплага святла і плэйліст з самымі вядомымі выканаўцамі. Таксама кожнага пасажыра чакаюць сувеніры і пачастункі на фестывальную тэму.

Набыць квіток на пацібас можна на сайце або ў дадатку «Атласбас». У раскладзе фестывальныя маршруткі вылучылі спецыяльнай плашкай.

Арганізатары таксама папярэдзілі: колькасць фестывальных рэйсаў і месцаў абмежаваная, так што ў пацібасе ўдасца праехацца не ўсім.

Скрыншот: atlasbus.by

Мяркуючы з раскладу, пацібасы ездзяць толькі па выхадных днях, а цэны квіткоў звычайных маршрутак і фестывальных не адрозніваюцца. Яны абыдуцца на 22 рублі.

Чытайце таксама:

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца

Каментары да артыкула