У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы
На дарозе да горнага курорту Гамісмта мікрааўтобус з пасажырамі сарваўся з дарогі ў цясніну. Чатыры чалавекі загінулі, некалькі пацярпелых дастаўленыя ў бальніцу. Усе загінулыя — грамадзяне Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Pro Georgia / Про Грузию».
На месцы аварыі па дарозе да Гамісмта
Гэта ўжо другая аварыя ў Грузіі за апошні час, у якой загінулі беларусы. 25 ліпеня ў Батумі мікрааўтобус сутыкнуўся з легкавіком. Загінулі 42‑гадовая Алена Сахацкая і 63‑гадовы Ігар.
На месцы аварыі па дарозе да Гамісмта
Чытайце таксама:
Целы беларускіх турыстаў, якія загінулі ў Батумі, даставілі ў Беларусь
У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына