Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ
Пад атаку магла трапіць Балаклаўская ЦЭС.
«У выніку атакі ворага на нашу энергетычную інфраструктуру горад часова застаўся без электразабеспячэння», — паведаміў апоўначы прызначаны Расіяй губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў.
Ён заклікаў мясцовых жыхароў ашчаджаць энергію тэлефонаў і не перагружаць сетку, калі электрычнасць зноў з’явіцца.
Telegram-канал «Крымскі вецер» сцвярджае, што пад атаку магла трапіць Балаклаўская ЦЭС— пасля магутнага выбуху ў горадзе знікла электрычнасць. Падчас налёту ўкраінскіх БПЛА таксама ўзнік пажар на буйным аб’екце водазабеспячэння — гарадскім гідравузле №3 каля вёскі Штурмавое, аднак прычына ўзгарання пакуль невядомая.