БЕЛ Ł РУС

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»

16.08.2026 / 09:00

Баляслаў Ліманоўскі

Яўген Шарлан атрымаў адукацыю ў БДУІР і з’ехаў жыць за мяжу. Калі меркаваць па сацсетках, паездкі на радзіму скончыліся крымінальнай справай — цяпер мужчына ў СІЗА.

Яўген Шарлан. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Шарлану 40 гадоў. Ён родам з Ліды. У 2008 годзе мужчына атрымаў дыплом факультэта камп'ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

Калі меркаваць па ягоных сацсетках, Яўген з'ехаў з краіны і жыў у Польшчы, у Кракаве. Ён перыядычна ездзіў у Беларусь. Пра абставіны і час яго затрымання невядома.

Яўгена абвінавачваюць паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Звычайна па гэтым артыкуле судзяць беларусаў за рэзкія каментары ў інтэрнэце на адрас сілавікоў, суддзяў або чыноўнікаў. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі ў залежнасці ад часткі артыкула.

Цяпер Яўген у СІЗА. Улады дадалі мужчыну ў «спіс тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты

Каментары да артыкула