БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

13.08.2026 / 23:18

Nashaniva.com

Сёння дзве беларускія футбольныя каманды правялі матчы ў адказ у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, і для абедзвюх яны скончыліся з такім вынікам, які азначаў іх сыход з дыстанцыі.

Скрыншот з відэа: «Прессбол»

Мінскае «Дынама», прайграўшы першы матч партугальскай «Бразе» 0:1, сёння абавязанае было выйграваць, але зрабіць гэтага не здолелі. 

У першым тайме мінчукі не нанеслі ніводнага ўдару ў створ варот, у другім гулялі крыху больш актыўна, але забіць так і не здолелі.

У выніку матч завяршыўся з нулямі на табло, то-бок у агульным выніку на карысць «Брагі».

«МЛ Віцебск» гуляў матч у адказ з баснійскім «Борацам» з Баня-Лукі ў Лізе канферэнцый. Большая частка матчу праходзіла з перавагай віцяблян. Чэмпіёны Беларусі ўзмацнялі ціск у канцоўках таймаў і двойчы гэта прыносіла вынік.

Перад першым перапынкам Дэнільё Клеанізэ паразіў вароты «Бораца». Лік 1:0 не змяніўся да канца другога тайма.

Паколькі «МЛ Віцебск» у першай гульні прайграў, суддзя прызначыў дадатковы час. У стартавыя пятнаццаць хвілін «Борац» зраўняў лік у гульні, але ў канцоўцы дадатковага часу Арцём Канцавы зноў вывеў наперад «МЛ Віцебск».

Гульнявы час скончыўся з лікам 2:1, а для выяўлення пераможцы двухматчавага супрацьстаяння была прызначаная серыя пенальці. У ёй гульцы МЛ «Віцебск» Сілас Гнака і Кірыл Гоманаў не рэалізавалі два ўдары, у той час як сапернік усе спробы выканаў дакладна.

Чытайце таксама:

Беларускія клубы з мінімальным лікам прайгралі ў еўракубках

Беларускія клубы ўжо зарабілі ў сёлетніх еўракубках больш за тры мільёны еўра

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць

Каментары да артыкула