БЕЛ Ł РУС

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр

13.08.2026 / 23:29

Nashaniva.com

У Віцебску ў пад'ездзе аднаго з дамоў больш за дзесяць гадоў вісела карціна, каштоўнасць якой стала вядомая толькі пасля яе крадзяжу, піша выданне «Витьбичи».

Фота ілюстрацыйнае

У міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка і паведаміла, што з пад'езда знікла карціна. Паводле яе слоў, палатно знаходзілася там больш за дзесяць гадоў, але аднойчы проста знікла.

Карціна дасталася жанчыне ў спадчыну. Паколькі захоўваць яе ў сваёй кватэры яна не хацела, то вырашыла павесіць палатно ў пад'ездзе. Карціна хутка спадабалася суседзям і стала своеасаблівым элементам аздаблення дома, таму яе знікненне не засталося незаўважаным.

Супрацоўнікі міліцыі даволі хутка знайшлі падазраваную ў крадзяжы. Ёй аказалася 34‑гадовая беспрацоўная жыхарка Віцебска.

Падчас расследавання высветлілася, што карціна мае значную мастацкую і матэрыяльную каштоўнасць. Эксперты ацанілі яе прыкладна ў 6 тысяч беларускіх рублёў. Пры гэтым ні ўладальніца палатна, ні жанчына, якая яго скрала, нават не падазравалі, што карціна каштуе настолькі дорага.

У выніку ўладальніцы вернуць яе маёмасць, а падазраванай пагражае крымінальная адказнасць за крадзеж.

Чытайце таксама:

Мужчына забраў сабаку ў краме, каб пра яго клапаціцца — і атрымаў крымінальную справу

У Гродне мужчына забраў сабе прадукты, якія кур'ер пакінуў для суседа

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў

Работнік вынес з прадпрыемства ў Дзяржынскім раёне тры тоны металу

Каментары да артыкула