БЕЛ Ł РУС

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску

14.08.2026 / 00:07

Nashaniva.com

«Прыняты меры матэрыяльнага ўздзеяння».

Скрыншот: відэаканал Ляхавічы і ляхавічане / YouTube

Паводле беларускага заканадаўства, на пісьмовыя звароты трэба адказваць на той дзяржаўнай мове, на якой звярнуліся.

Аднак у міліцыі Ляхавіцкага раёна на ліст моўнага актывіста Ігара Случака адказалі па-руску. Ён паскардзіўся на гэта парушэнне.

І выканаўца абавязкаў начальніка ляхавіцкай міліцыі Аляксей Паплаўскі стаў на бок закона.

Падпалкоўнік Паплаўскі запэўніў Случака, што ў дачыненні начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Ляхавіцкага райвыканкама, які рыхтаваў неналежны адказ, «прыняты меры матэрыяльнага ўздзеяння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула