БЕЛ Ł РУС

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы

14.08.2026 / 12:58

Nashaniva.com

36% адмоў — на падставе ліста ад КДБ, даведаўся Belpol.

У Гродне адмянілі запланаваныя на жнівень інтэлектуальна-забаўляльныя гульні. Цяпер арганізатары павінны атрымліваць на іх дазвол у мясцовым выканкаме. А калі мерапрыемства трапляе пад катэгорыю культурна-відовішчнага, яго арганізатар абавязаны быць у рэестры Мінкульта і мець гастрольнае пасведчанне.

Аднак атрымаць дазвол не так проста. Belpol расказвае пра фармулёўкі адмоў, якія звычайна атрымліваюць арганізатары.

У распараджэнне арганізацыі трапіў шэраг данясенняў Міністэрства культуры Беларусі ў Адміністрацыю прэзідэнта пра разгляд заяў арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Згодна з прыведзеным дакументам, па стане на 20 лютага 2023 года ў Міністэрства культуры паступіла 1437 заяў арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Разгледжана 992 заявы. 269 арганізацый атрымалі адмову.

Абгрунтаванне адмоў выглядае наступным чынам:

Чытайце таксама:

У Гродне адмянілі ўсе квізы

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Каментары да артыкула