Грамадства

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

У Гродне пасля скасавання пачалі вяртацца квізы. Арганізатары «Мазгабойні» абвясцілі пра правядзенне сваіх гульняў: сустрэчы адбудуцца 16 і 20 жніўня. Іншыя арганізатары гульняў пакуль маўчаць, піша Hrodna.life.

Фота ілюстрацыйнае

Арганізатары «Мазгабойні» ў Гродне паведамілі пра вяртанне да гульняў.

Найбліжэйшая гульня пройдзе 16 жніўня. Гэта «падвід» «Мазгабойні» — «Туц-Туц Квіз» «Хіты караоке» па рускамоўных трэках. На 20 жніўня ўжо запланаваная класічная гульня.

У іншага гродзенскага квіза — «Смузі» — сітуацыя пакуль не змянілася. Арганізатары ў каментарах у сваім акаўнце ў Instagram паведамляюць, што ўсе гульні да 20 жніўня адмененыя, а рэгістрацыі прыпыненыя.

Новай інфармацыі пакуль няма і ў «Матрошкі» ды «VSпомнить VSё». Апошнія публікацыі арганізатараў гэтых гульняў з’явіліся каля двух тыдняў таму.

Пра масавую адмену гульняў стала вядома ў пачатку жніўня. Інтэлектуальна-забаўляльныя гульні ў Гродне прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў. Праз гэта арганізатарам неабходна атрымліваць дазвол на іх правядзенне.

Адным з першых пра адмену паведаміў гродзенскі квіз «VSпомнить VSё». Неўзабаве пра прыпыненне гульняў паведамілі і іншыя арганізатары — «Смузі», «Мазгабойня», «Угадай мелодыю» і «Матрошка».

Большасць запланаваных на жнівень гульняў адмянілі. Рашэнне пра скасаванне квізаў выклікала актыўнае абмеркаванне сярод гродзенцаў. Жыхары горада пісалі ў сацсетках, што інтэлектуальныя гульні былі для іх добрым спосабам прабавіць вечар, сустрэцца з сябрамі і адпачыць.

Дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства выдаюць у мясцовым выканкаме.

Падаць заяву трэба за 15 дзён да мерапрыемства. У заяве неабходна пазначыць звесткі арганізатараў, мэты і месца правядзення мерапрыемства, а таксама меркаваную колькасць удзельнікаў.

Калі мерапрыемства адносіцца да катэгорыі культурна-відовішчных, яго арганізатар абавязаны быць уключаны ў рэестр Мінкульта і мець гастрольнае пасведчанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць