БЕЛ Ł РУС

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску

14.08.2026 / 14:22

Nashaniva.com

«Ідэолагі на месцах — вы там не можаце начальніку падказаць?»

Начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкай міліцыі пакаралі за тое, што адказаў актывісту Ігару Случаку па-руску. Па законе ён мусіў адказваць на той дзяржаўнай мове, на якой быў напісаны зварот — на беларускай. За парушэнне да міліцыянта прынялі «меры матэрыяльнага ўздзеяння».

Прапагандыст Рыгор Азаронак абурыўся гэтаму пакаранню.

«Паўстае класічнае пытанне — гэта глупства ці здрада? Можна ўжо за столькі гадоў усіх экстрэмістаў і моўных тэрарыстаў вывучыць. І закон пра звароты грамадзян на ворагаў народа не распаўсюджваецца.

А ідэолагі на месцах — вы там не можаце начальніку падказаць? Ці нумары ўсе адбываюць? Дзікасць», — напісаў Азаронак у сваім тэлеграм-канале

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула