18‑гадовы беларускі футбаліст дэбютаваў за варшаўскую «Легію»
Форвард Эрык Мікановіч упершыню ў кар’еры прыняў удзел у матчы асноўнай каманды «Легіі».
Эрык выйшаў на замену на 82‑й хвіліне ў матчы 4‑га тура польскай Экстракласы (вышэйшай лігі чэмпіянату Польшчы) супраць «Радомяка».
Сустрэча завяршылася ўпэўненай перамогай варшаўскай каманды з лікам 5:0.
Мікановіч далучыўся да акадэміі «Легіі» ў жніўні 2023 года. У складзе каманды U19 ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Польшчы. За дублёраў у мінулым сезоне ён правёў 17 гульняў, забіў адзін гол і аддаў чатыры асісты.
У Еўропе беларускае прадстаўніцтва ў чэмпіянаце Польшчы самае большае. У Экстракласе (вышэйшай лізе) выступае пяцёра нашых суайчыннікаў.
Ілля Шкурын гуляе за «ГКС Катавіцы», Арцём Акатаў заяўлены за склад «Матора» з Любліна, Глеб Кучко за плоцкую «Віслу», Максім Конанаў за беластоцкую «Ягелонію». У другім дывізіёне гуляюць трое беларусаў. Мноства беларусаў гуляюць у ніжэйшых дывізіёнах.