БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Паглядзіце, што вакол творыцца. Страшна падумаць.

15.08.2026 / 12:30

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка назваў залогам спакою ў Беларусі, пакуль вакол усё палае, працу і ўмацаванне краіны. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Кліч Палесся», паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

«Мы будзем рабіць усё для таго, каб быў мір, — заявіў ён. — Мы не хочам ваяваць. Чаму? Таму што Беларусь — гэта агульны дом, тут жывуць усе (прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў), і жывуць нармальна».

«Паглядзіце, што вакол творыцца. З пункту гледжання рэлігійнай і нацыянальнай варожасці. Страшна падумаць. Мы — спакойна. Не я — вы ўсе зрабілі для таго, каб на гэтым кавалачку зямлі, вакол якога ўсё палае, спакойна жылі людзі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — І мы будзем жыць спакойна, калі не будзем адбіраць чужое і раскладваць па кішэнях, калі будзем працаваць і ўмацоўваць нашу краіну. Галоўнае — эканоміка. Таму я заўсёды вам кажу: вы мне дайце толькі адно — эканоміку, усё астатняе — за мной».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула