БЕЛ Ł РУС

Мінчанін аплаціў студэнтцы праязны на ўсе віды транспарту, але даведаўся пра гэта з SMS

15.08.2026 / 13:07

Nashaniva.com

У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнуўся 68‑гадовы жыхар раёна, якому з банка прыйшлі SMS аб аплаце пакупак, якіх ён не здзяйсняў.

Праверыўшы кашалёк, мужчына выявіў, што банкаўская картка знікла, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Аператыўнікі высветлілі, што мужчына забыў картку ў кіёску, калі разлічваўся за білет на аўтобус. Яе заўважыла і забрала сабе студэнтка гомельскай ВНУ, якая прыехала ў Мінск пагасцяваць.

За чужыя грошы яна набыла праязны на месяц на ўсе віды транспарту, а таксама схадзіла ў прадуктовую краму. Пасля гэтага выкінула картку.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Фігурантка павінна будзе пакрыць нанесеную шкоду — каля 100 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула