БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг

15.08.2026 / 13:51

Nashaniva.com

«Цэлую гадзіну выцягваў, а ён сумнымі вачыма глядзіць».

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта ён расказаў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю «Кліч Палесся», паведамляе яго прэс-служба.

«Я аднойчы ў вас рыбачыў на сома. Злавіў сома — 54 кг. Цэлую гадзіну выцягваў. Выцягнулі яго багром, паклалі ў лодку, а ён сумнымі вачыма глядзіць. І пасля гэтага я на сома не рыбачу — перад вачыма гэтыя вочы. Шкада вялікую рыбу», — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ўжо расказваў гэту гісторыю. Праўда, тады сом важыў 57 кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула