Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ
Галоўнай падзеяй каравай-фэсту «Бацькава булка» ў Свіслачы стаў сапраўдны 150‑кілаграмовы каравай, які спяклі гродзенскія пекары. Яго ўпрыгожылі пернікамі, пляцёнкамі і іншымі дэкаратыўнымі элементамі.
Фота: sb.by
Намесніца генеральнага дырэктара ААТ «Гроднахлебпрам» Аксана Адамовіч адзначыла, што сёлета пекары вырашылі пайсці на рэкорд, каб караваем маглі пачаставацца ўсе ўдзельнікі мерапрыемства. На яго выпяканне спатрэбілася двое сутак. Нягледзячы на вялікія памеры, да моманту прэзентацыі ён заставаўся свежым.
Каравай складаўся з вялікай колькасці асобных частак, якія спачатку выпякалі, а затым прывозілі ў Свіслач і ўжо там збіралі ў адну кампазіцыю.
Акрамя таго, усе філіялы «Гроднахлебпрама» ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую каравайную работу. Пераможцу вызначалі паводле майстэрства выканання, смакавых якасцяў, эстэтычнасці, арыгінальнасці, выкарыстання розных тэхнік і іншых крытэрыяў.
Фарміроўшчык цеста 4‑га разраду Яўген Гараўскі прадставіў журы вялікую кампазіцыю са здобнага цеста. На некалькіх ярусах у ёй паказана праца механізатараў, працаўнікоў палёў і пекараў.
На ніжнім ярусе размясцілі камбайн, які жне пшаніцу, а на верхнім — млын, дзе перамолваецца мука з новага ўраджаю. Асобнае месца ў кампазіцыі адведзена жаночым вобразам з кветкамі і пачастункамі. Паводле слоў майстра, гэта звязана з Годам беларускай жанчыны.
Фота: sb.by
Уся кампазіцыя цалкам зроблена з ядомых матэрыялаў. На яе стварэнне спатрэбіўся амаль месяц: сырое цеста паступова нарошчвалі, фармавалі дэталі і высушвалі іх. У выніку хлебная скульптура атрымалася вагой каля 60 кілаграмаў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам
Лукашэнка: Паглядзіце, што вакол творыцца. Страшна падумаць.