Грамадства55

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам

Падчас выступлення на фестывалі «Кліч Палесся» ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні прапанаваў фермеру Міхаілу Шрубу з-пад Турава некалькі ўнікальных палёў непадалёк ад сталіцы, якія цяпер разглядаюцца пад жылую забудову. Лукашэнка прапанаваў выкарыстаць гэтыя землі для стварэння вялікіх палескіх садоў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Па словах Лукашэнкі, ён хоча, каб Мінск быў акружаны садамі і выглядаў падобна да Кішынёва, які запомніўся яму падчас візіту ў Малдову. Лукашэнка адзначыў, што фермер зацікавіўся прапановай, але ўзяў час на роздум. Аднак ён не сумняецца, што Шруб пагодзіцца — надта ж ужо прывабная нібыта прапанова.

Ідэю стварыць вялікі сад каля Мінска Лукашэнка выказваў яшчэ ў маі падчас нарады з урадам. Тады ён прапаноўваў закласці сад, які дазволіў бы цалкам забяспечваць сталіцу яблыкамі.

У гэтай задумцы Лукашэнка бачыць не толькі практычную карысць. Паводле яго слоў, горад, акружаны садамі ў цвеце, будзе выглядаць надта прыгожа. 

Каментары5

  • какаруза
    15.08.2026
    наша дэкан-эколаг казала - я вам не раю есці нешта, што вырашчана ў радыусе 30 км ад Мінска
  • 0101
    15.08.2026
    На поўдзень ад Варшавы зеаходзіцца скмы вялікі сад Эўропы. Ен узнік без усялякіх. “дазволаў” і просьб улады.
  • Ёсік
    15.08.2026
    Фермеры самі вырашаюць, што саджаць, каго з'есьці, куды грошы ўкладаць. Аб чым казаць, калі для яго планавая эканоміка часоў СССР найлепшая мадэль - два-тры ўзоры шый абутку, і людзі радыя, што не ў тэпціках дзіця ў школу ходзіць. Настолькі адляцеў ад рэчаіснасьці, што стоадсоткава ўпэўнены, што безь яго сонейка не ўстане, і каласы не ўзойдуць.

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя13

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя13

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць