БЕЛ Ł РУС

У мінскім парку кот паляваў на нечаканую здабычу

16.08.2026 / 11:48

Nashaniva.com

У Серабранскім парку ў Мінску мінак заўважыў шэрага ката, які стаяў у высокай траве і пільна сачыў за нечым.

Мінчук паспрабаваў прыцягнуць увагу жывёлы свістам і нават мяўканнем, але кот не рэагаваў. Высветлілася, што яго значна больш цікавіла патэнцыйная здабыча — побач сядзеў дзікі заяц.

«Не зразумеў спачатку, чаму на мяне не рэагуе, а аказалася — ён за зайцам палюе», — напісаў аўтар відэа ў Threads. Паводле яго, гэта быў першы раз, калі ён убачыў жывога зайца.

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі Threads ацанілі незвычайную сцэну. Адзін пажартаваў, што мінак «усё паляванне кату сапсаваў», іншыя заўважылі, што кот быў больш зацікаўлены зайцам, чым двуногім. Некаторыя дапусцілі, што жывёла магла не паляваць, а хацела пагуляць з нечаканым суседам. Нехта дадаў, што гэта заяц небяспечны для ката.

«Што тут дзіўнага? Гэта ж Серабранка, там жа і каты мацёрыя!» — заўважыў нехта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула