БЕЛ Ł РУС

Выпускнік пінскай школы падарыў ёй сучасную спартыўную пляцоўку

16.08.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Былы вучань сярэдняй школы №9 у Пінску зрабіў сваёй альма-матар падарунак — набыў і ўсталяваў за ўласныя грошы воркаўт-пляцоўку з трэнажорамі.

Пра незвычайны прэзент выданню «Зара» распавёў дырэктар школы Міхаіл Нікалаеўскі. Выпускнік, які скончыў школу прыблізна 20 гадоў таму, зараз жыве ў Беларусі і рэгулярна наведвае бацькоў у Пінску. Падчас аднаго з прыездаў ён звярнуў увагу, што спартыўнае абсталяванне на школьным двары амаль не змянілася з часоў яго вучобы, і вырашыў гэта выправіць.

Мужчына цалкам узяў на сябе набыццё і ўстаноўку абсталявання, але пажадаў застацца ананімным — дырэктар школы з ім нават асабіста не сустракаўся.

Агульны кошт праекта разам з мантажом склаў 45 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула