Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто
Але зусім без грошай ён не застанецца.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Былога нямецкага паліцэйскага пазбавілі права на службовую пенсію дзяржаўнага служачага за службовае злачынства.
Мужчына, які нарадзіўся ў Беларусі, служыў у федэральнай паліцыі Германіі, а з сакавіка 2017 па люты 2019 года працаваў кансультантам па дакументах і візах у нямецкай амбасадзе ў Мінску. У снежні 2018 года ён правёз праз мяжу значную колькасць цыгарэт без беларускай акцызнай маркі, скарыстаўшыся аўтамабілем з дыпламатычнымі нумарамі і прад'явіўшы на мяжы дыпламатычны пашпарт. У чэрвені 2019 года беларускі суд прызначыў яму штраф за падатковае злачынства.
Дысцыплінарная вытворчасць супраць яго было пачата яшчэ ў студзені 2019 года і пасля крымінальнага расследавання аднавілася ў 2021 годзе. Аднак канчатковы вынік з'явіўся нядаўна — кропку паставіў Федэральны адміністрацыйны суд Германіі 18 сакавіка 2026 года.
Зусім без нейкіх выплат ён не застаецца, яго перавядуць у агульную дзяржаўную сістэму пенсійнага страхавання. Аднак выплаты будуць значна меншыя.